Магілёўскія эколягі прыбралі вытокі Дзебры, пакуль камунальнікі шукалі спосабы зрабіць гэта

Актывісты і валянтэры грамадзкага аб’яднаньня «Экапраект» наладавалі грузавік сьмецьця, прыбіраючы вытокі невялікай магілёўскай рачулкі Дзебры.

На думку арганізатараў акцыі, малыя рэкі ў Магілёве вымагаюць павышанай увагі з боку ўлады і эколягаў, бо дужа забруджаныя, стан блізкі да экалягічнага бедзтва. Камунальныя і прыродаахоўныя службы заяўляюць, што шукаць спосабы ратаваньня мясьціны. Але пакуль шукаюць, валянтэры вырашылі прыбрацца самастойна.



«Сытуацыя на рачулцы сьведчыць, што ўзровень экалягічнай пісьменнасьці ў магілёўцаў нулявы, — характарызуе сытуацыю адна з арганізатарак талакі, выкладчыца Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту і актывістка „Экапраекту“ Ганна Скрыган. — Незразумела, як можна жыць і побач зь месцам пражываньня звальваць сьмецьце гадамі. Гэта ж месцы, дзе жыхары прылеглых дамоў, бываюць даволі часта. Адпачываюць тут і ў той момант забруджваюць яр».



«На агульным фоне беларускай чысьціні, прыбранасьці гарадоў убачаным тут я ўражаны, — кажа ўдзельнік талакі, які жыве ў Кіеве. — Вока троху маё пакарабацілася. Я нават і не чакаў, што ў Беларусі такія забруджаныя месцы. Тутэйшая мясьціна — проста звалка».