Беларускі шлях Пэрэса: ад калодзежа ў Вішневе да вакзалу ў Багданаве
Шымон Пэрэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў мястэчку Вішневе цяперашняга Валожынскага раёну.
Ад хаты, ў якой ён нарадзіўся, на цяперашні момант застаўся толькі падмурак.
Памятная дошка.
Падмурак дому.
Сёньняшні гаспадар дому частуе гасьцей вадою з калодзежа, які быццам бы застаўся з тых часоў.
Старыя габрэйскія могілкі зараслі хмызьняком.
Ацалелыя надмагільныя камяні.
Каля вёскі працякае рака Гальшанка.
На некаторых вулачках Вішнева засталася яшчэ старая брукаванка.
На месцы, дзе быў канцэнтрацыйны фашысці лягер, за савецкім часам паставілі помнік. Малая шыльда зьлева ўнізе з надпісам пра габрэяў, што загінулі ў ім, зьявілася пазьней — у 1996 годзе.
Былая габрэйская лазьня з прыбудовай з цэглы.
На месцы, дзе прыблізна стаяла габрэйская сынагога, цяпер знаходзіцца прыватны дом з вось такімі рэшткамі на падворку.
Вуліца Савецкая, якая ў часы дзяцінства Шымона Пэрэса была Віленскай. Галоўная вуліца Вішнева.
Касьцёл у Вішневе.
Дом культуры Вішнева. Тут знаходзіцца музэй Шымона Пэрэса.
У музэі Пэрэса ў Вішневе.
Стары фатаздымак сям'і Пэрэсаў. Зьлева направа сядзяць: Шымон, яго бацькі Сара і Іцхак. Зьлева направа стаяць: Соня, брат Шымона Гігі з жонкай Кармэлай.
Выгляд старой сынагогі, якая не захавалася.
Віленская вуліца (цяпер Савецкая).
Станцыя Багданаў непадалёк ад Вішнева, зь якой Шымон Пэрэс разам з бацькамі ад'яжджаў у Палестыну.