Прыклад такога паведамленьня публікуе Kyky.org.
Базу «дармаедаў» падатковым органам дапамагаюць весьці КДБ, Сьледчы камітэт, Камітэт дзяржкантролю, Дзяржаўны памежны камітэт, Фонд сацыяльнай абароны, Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сытуацыях і Дзяржаўны камітэт судовых экспэртызаў.
Грамадзяне, якія ўдзельнічалі ў фінансаваньні дзяржаўных выдаткаў (плацілі падаткі) менш за 183 дні на год, маюць сплаціць дзяржаве 20 базавых велічыняў (420 рублёў). Да 31 траўня яны маглі самастойна прызнацца падатковай у «дармаедзтве» і атрымаць зьніжку на выплаты ў 10%. Такіх знайшлося 580 чалавек, якія сплацілі 105 тысяч рублёў (усяго ў 2016 годзе плянуецца сабраць падаткаў на 14 млрд рублёў).
Жыцьцё дармаеда ў беларускай глыбінцы
Ад выплаты «падатку на дармаедства» вызваляюцца недзеяздольныя, інваліды, непаўналетнія, а таксама жанчыны пасьля 55 гадоў і мужчыны пасьля 60. Да выплаты не прыцягваюцца асобы, якія больш за 183 каляндарныя дні займаліся працоўнай, прадпрымальніцкай, рамесьніцкай, творчай, адвакацкай, натарыяльнай, аграэкатурыстычнай і іншай дзейнасьцю, прыраўнаванай да працоўнай. Таксама ад падатку вызваляе навучаньне на дзённай форме, выхаваньне дзіцяці да 7 гадоў, дзіцяці-інваліда да 18 гадоў альбо трох і больш непаўналетніх дзяцей. За няплату «падатку на дармаедства» пагражае штраф у памеры 2–4 базавыя велічыні (360–720 тысяч рублёў на момант публікацыі) альбо адміністрацыйны арышт з абавязковым прыцягненьнем да грамадзкіх работ.
Сэртыфікат творчага работніка: «несаюзны» — дакажы, што не «дармаед»
Дармаедаў, сярод іншых, могуць прыцягваць да прымусовых грамадзкіх работ ва ўмовах, блізкіх да прыгону, кажуць юрысты.