Расея вінаватая ў прадаўжэньні вайны ў Сырыі і, магчыма, учыніла ваенныя злачынствы тым, што збамбавала міжнародны канвой з гуманітарнай дапамогай. Пра гэта заявіў брытанскі міністар замежных справаў Борыс Джонсан у інтэрвію Бі-бі-сі ў нядзелю.
Калёна, якая складалася з 31 грузавіка, стала аб’ектам нападу ў ноч на панядзелак, у выніку чаго загінулі каля 20 мірных жыхароў. Прадстаўнікі ЗША лічаць, што расейскія самалёты нясуць адказнасць за бамбаваньні, але Масква адмаўляе сваё дачыненьне.
«Расея вінаватая ў зацягваньні гэтай вайны і робіць гэта ўсё больш агідна», — сказаў Джонсан ў шоў Бі-бі-сі Эндру Мара.
Джонсан заявіў, што, калі гаворка ідзе пра такія выпадкі, як бамбаваньне цэляў з гуманітарнай дапамогай у Алепа, варта ацэньваць гэта з разуменьнем таго, ці наўмысна робяцца ўдары па нявінных цывільных цэлях, што лічыцца ваенным злачынствам.