Генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг пацьвердзіў падтрымку Паўночнаатлантычным альянсам пазыцыі Ўкраіны адносна рэжыму санкцый супраць Расеі.
Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у Нью-Ёрку.
«Прэзыдэнт праінфармаваў аб сытуацыі ў Данбасе. Кіраўнік дзяржавы падкрэсьліў, што санкцыі супраць Расеі павінны быць працягнутыя да поўнага выкананьня ёю Менскіх дамоўленасьцяў» — гаворыцца ў паведамленьні на прэзыдэнцкім сайце.
«Суразмоўцы абмеркавалі далейшыя рэформы абароннага сэктару Ўкраіны для дасягненьня стандартаў НАТО. Пятро Парашэнка падзякаваў альянсу за аказаньне дапамогі ў лячэньні ўкраінскіх вайскоўцаў » — інфармуе сайт прэзыдэнта Ўкраіны.
Ад 18 да 21 верасьня 2016 Парашэнка знаходзіўся ў ЗША з працоўным візытам.