Эўразьвяз гатовы пры неабходнасьці пашырыць тэхнічную дапамогу Беларусі, у тым ліку для правядзеньня стрэс-тэстаў БелАЭС.
Пра гэта паведаміў у аўторак журналістам намесьнік генэральнага дырэктара па энэргетыцы Эўракамісіі Герасімас Томас па выніках візыту ў Беларусь, інфармуе ТАСС.
«Мы ўжо падтрымліваем працу двух экспэртаў, якія дапамагаюць беларускаму Дзяржатамнагляду, і гатовы павялічыць абʼёмы гэтай падтрымкі» - сказаў Томас.
Паводле кіраўніка Дзяржатамнагляду Вольгі Лугоўскай, беларускі бок гатовы прыняць дапамогу ЭЗ.
14 верасьня намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк паведаміў, што стрэс-тэсты АЭС будуць праведзены ў сьнежні гэтага года. Па выніках стрэс-тэстаў будзе падрыхтаваны нацыянальны даклад, які перададуць у Эўракамісію.