Францыя і Нямеччына зьбіраюць «нармандзкую чацьвёрку»

Невыкананьне «менскіх пагадненьняў» пагражае абвастрэньнем канфлікту «або нават можа прывесьці да аднаўленьня вайны» — заявіў прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд.

Словы лідэра Францыі на Генэральнай асамблеі ААН цытуе агенцтва Інтэрфакс.

Францыя і Нямеччына працуюць над правядзеньнем перамоў у «нармандзкім фармаце» на працягу бліжэйшых тыдняў, заявіў Алянд. «Мы з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель узялі на сябе ініцыятыву арганізаваць сустрэчу з прэзыдэнтамі Расеі і Украіны ў бліжэйшыя тыдні, каб прывесьці ў дзеяньне «менскія пагадненьні», — сказаў Алянд.

Ён падкрэсьліў, што невыкананьне «менскіх пагадненьняў» можа прывесьці да абвастрэньня канфлікту ва Ўкраіне «ці нават можа прывесьці да аднаўленьня вайны».