На выбарах у Палату дэпутатаў Бэрліна 18 верасьня Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПГ) перамагае партыю канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель «Хрысьціянска-дэмакратычны саюз» (ХДС).
Па дадзеных экзіт-полу грамадзкай тэлевізіі ARD, у сацыял-дэмакратаў 23% галасоў выбаршчыкаў, у партыі Мэркель — каля 18%.
Высокую канкурэнцыю «Хрысьціянска-дэмакратычнаму саюзу» склала партыя «Альтэрнатыва для Нямеччыны» — прыкладна 11,5%. Гэтая палітычная сіла на фоне незадаволенасьці палітыкай Мэркель пра «адкрытыя межы для бежанцаў» заваявала ўжо 10-ы «зямельны парлямэнт» у Нямеччыне.
Падзеньне рэйтынгу партыі Мэркель пакідае адкрытым пытаньне — ці будзе яна ў чацьвёрты раз балятавацца на пасаду канцлера ў наступным годзе.
Парлямэнцкія выбары ў Нямеччыне адбудуцца восеньню 2017 года.