У дакумэнце падлічваюцца страты абодвух бакоў канфлікту, а таксама страты сярод цывільных асобаў.
Большасьць мірных людзей пацярпелі ад артылерыйскіх абстрэлаў, забароненых Менскімі пагадненьнямі.
У дакладзе падкрэсьліваецца, што нягледзячы на перамір’е, абвешчанае 1 верасьня, сытуацыя ўздоўж лініі сутыкненьня бакоў застаецца вельмі нестабільнай, новая ўспышка магчымая ў любы час.
Міністры замежных спраў Украіны, Нямеччыны і Францыі наведваюць сёньня гарады Краматорск і Славянск у Данбасе, якія знаходзяцца пад кантролем ўкраінскіх уладаў. Яны аглядаюць аб’екты, разбураныя падчас баявых дзеяньняў, а таксама сустракаюцца з прадстаўнікамі спэцыяльнай місіі АБСЭ.
У Краматорску міністраў замежных спраў Францыі і Нямеччыны, Жан-Марка Эро і Франка-Вальтэра Штайнмаера, сустрэлі маці ўкраінскіх вайскоўцаў. Яны прасілі эўрапейскіх палітыкаў паўплываць на сытуацыю з вызваленьнем палонных. Удзельнікі акцыі таксама выступалі супраць прадстаўленьня Данбасу спэцыяльнага статусу.