У Эўропе толькі літоўцы, вугорцы і расейцы часьцей зьдзяйсьняюць самагубствы, чым беларусы, вынікае са справаздачы Сусьветнай арганізацыі здароўя.
21, 8 — гэта паказьнік самагубстваў у Беларусі на 100 тысяч чалавек. Ён значна вышэйшы за сярэднеэўрапейскі паказьнік — 13,8.
Паводле дасьледаваньня, праведзенага Сусьветнай арганізацыяй здароўя, беларусы ў гэтым сумным рэйтынгу на чацьвёртым месцы ў Эўропе.
Найбольш схільныя да самагубстваў у Эўропе літоўцы. У іх гэты паказьнік складае 33,5 на 100 тысяч чалавек. На другім месцы вугорцы — 25,4, а трэція расейцы — 22,3. Найменш самагубстваў здараецца ў паўднёвай Эўропе: у Гішпаніі — 7, у Італіі — 6,8. Найлепшы паказьнік у Грэцыі 4,9 самагубстваў на 100 тысяч чалавек
Паводле САЗ, штодня ў выніку самагубстваў гіне больш 800 тысяч чалавек. 75% самагубстваў у сьвеце здараецца ў краінах з сярэднім і нізкім даходам.