Пра гэта паведаміў дарадца-пасланьнік амбасады Беларусі ў Расеі Юры Ярашэвіч, піша Газета.ru са спасылкай на «РИА Новости».
Перамовы Масквы і Менску адносна цаны на газ аказаліся безвыніковымі.
«Перамовы, у якіх бралі ўдзел віцэ-прэм’еры Беларусі Ўладзімер Сямашка і Расеі Аркадзь Дварковіч, завяршыліся безвынікова. Ня здолелі дамовіцца», — сказаў Ярашэвіч.
Раней Аляксандр Лукашэнка даручыў Сямашку дамовіцца з Масквой аб цане на газ на працягу двух дзён.
Расея ў трэцім квартале скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь з 5,3 млн тон да 3,5 млн тон. Кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандар Новак і віцэ-прэмʼер Расеі Аркадзь Дварковіч тлумачылі, што зьніжэньне зьвязанае з канфліктам па неплацяжах Беларусі за расейскі газ. Пазьней Новак сказаў, што ў перамовах па газе намеціўся станоўчы зрух.