У Беларусі падвысяць пэнсіі

Падрыхтаваны праект указу аб падвышэньні працоўных пэнсіяў. Цяпер ён на ўзгадненьні ва ўрадзе.

Пра гэта паведаміла 13 верасьня міністар працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марʼяна Шчоткіна.

«Паводле ўказу пераразьлік працоўных пэнсіяў павінен праводзіцца не радзей за адзін раз на год з улікам фінансавых сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва», — цытуе БелТА Шчоткіну.