Польскія спэцыялісты правядуць эксгумацыю ахвяр смаленскай авіякатастрофы. Як даведалася радыё RMF FM, экспэртыза не закране толькі парэштак ахвяр, якія ўжо дасьледаваліся раней. Эксгумацыя будзе праводзіцца групай сьледчых Нацыянальнай пракуратуры ў супрацы з навуковымі цэнтрамі розных эўрапейскіх краін.
У дадзены момант экспэрты завяршаюць аналіз больш як тысячы тамоў справы. Рашэньне пра эксгумацыю было прынятае пасьля аналізу пракурорамі мэдычнай дакумэнтацыі.
У панядзелак стала вядома, што польская камісія, якая расьсьледуе катастрофу прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе, атрымала запісы перамоваў расейскіх дыспэтчараў. На думку сьледчых, дыспэтчары ўвялі экіпаж лайнэра ў зман. Пра гэта паведаміў у нядзелю кіраўнік камісіі Вацлаў Берчыньскі.
10 красавіка 2010 году ў выніку катастрофы польскага самалёта Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі