Расейкі ўрад уключыў соль у сьпіс «санкцыйных прадуктаў». Забарона на імпарт солі з Эўразьвязу, ЗША ды іншых краін, якія падтрымалі санкцыі ў дачыненьні да Расеі, уступае ў сілу зь 1 лістапада.
У жніўні расейскі ўрад працягнуў да канца 2017 году тэрмін дзеяньня пастановы аб зьнішчэньні прадуктаў, увезеных у краіну ў абыход эмбарга. Расея ўвяла харчовае эмбарга ў 2014 годзе ў адказ на эканамічныя санкцыі ў дачыненьні да шэрагу расейскіх чыноўнікаў і кампаній, уведзеныя краінамі Захаду пасьля анэксіі Крыму і пачатку ваеннага канфлікту ў Данбасе.
У санкцыйны сьпіс трапілі мясныя і малочныя прадукты, рыба, гародніна, садавіна, арэхі. У 2015 годзе было прынята рашэньне зьнішчаць прадукты, незаконна ўвезеныя ў Расею. За год было зьнішчана больш за 7,5 тысячаў тон тавараў, забароненых да ўвозу.