Усяго 197 мільярдаў недэнамінаваных рублёў, альбо больш за 9 мільёнаў даляраў выдаткавана на цяперашнія выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Гэтая сума параўнальная з «выбарчым бюджэтам» мінулых прэзыдэнцкіх выбараў.
Пра гэта журналістам паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына. Паводле старшыні ЦВК, невялікая эканомія сродкаў магчымая, але гэта стане вядома пазьней.
«На справаздачу закон дае нам тры месяцы — тады і стане вядома, ці зэканомілі якія грошы», — сказала Лідзія Ярмошына.
87% бюджэту выбараў складае заробак сябраў выбарчых камісіяў, які вылічваецца адпаведна сярэдняга заробку па краіне.
Паводле зьвестак Ярмошынай, прэзыдэнцкія выбары-2015 году абышліся на 5 мільярдаў рублёў таньней.