Назіральнікі адзначылі, што адпраўлялі ў ЦВК некалькі справаздач з рэкамэндацыямі што да правядзеньня выбараў. На іх думку, калі іх выканаюць, гэта будзе «добрым сыгналам».
Таксама прадстаўнікі місіі па назіраньні ад АБСЭ, заявілі, што «зараз складана рабіць высновы, бо не прааналізавалі яшчэ ўсе справаздачы, у тым ліку з рэгіёнаў».
Пра датэрміновае галасаваньне сказалі, што «чвэрць выбарнікаў, якія прагаласавалі датэрмінова, яшчэ ні пра што ня кажа, бо тут важная менавіта свабода абраньня даты ды свабода выбару кандыдата для кожнага выбарніка».