Артур Фінькевіч паведаміў карэспандэнту Свабоды, што ў ягоную кватэру ломяцца супрацоўнікі міліцыі. З-за гэтага ён ня можа выйсьці з дому на выбарчы ўчастак.
«Грукаюць ў дзьверы, звоняць і грукаюць па вокнах. Я не падыходжу ні да дзьвярэй, ні да вокнаў. Гэта супрацоўнікі міліцыі», — сказаў Фінькевіч.
Паводле актывіста, ён зьяўляецца даверанай асобай кандыдата Віктара Янчурэвіча.
«Мы пісалі шмат скаргаў, і сёньня да мяне ломяцца ў кватэру, Відавочна, што хочуць затрымаць за пададзеныя скаргі», — сказаў Артур Фінькевіч.