Саўка ды Грышка пра расейскі сьцяг на Паралімпіядзе

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка пра расейскі сьцяг на Паралімпіядзе

Музычныя героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра ўчынак члена беларускай дэлегацыі, які разгарнуў расейскі сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Паралімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Грышка:
Параалімпійцы расейскія
Ад Алімпіяды адсеяныя,
Бо ўжывалі допінг па літрыку,
Але ўсе крычаць пра палітыку.

Саўка:
Грыша, ну, якія там літры?!
Ты паймі: ані ж інваліды!
Эта ўсё Абама пракляты
Зьняў з праграмы рускіх рабятаў.

Грышка:
Ты дурны, ці то прыкідаесься?
І за што, наогул, змагаесься?
Допінг у аналізах знойдзены!
Вось жа ж вынікі, вось жа ж, вось яны!

Саўка:
Рускіх мы рабят паддзяржалі.
Паказалі скрэпы, скрыжалі.
На ўражэскім цэрэманіяле
Рускі флаг в руках падзяржалі.
Іх бела-сіне-красны,
Ўдзівіцельна прэкрасны,
Прыятны, добры, ясны,
Расійскі горды флаг.

Грышка:
Ад сораму зьбялелы,
Ад холадк сьсінелы,
Ад п’янства счырванелы,
Імпэрскі гэты сьцяг.