Пад ранічку прысьніўся сон.
Скончыўся дождж. І на мабільнік патэлефанавала суседка.
— Ільліч, паглядзіце, якая вялікая вясёлка. Я такой яшчэ ніколі ў жыцьці ня бачыла.
Зь неахвотай выходжу на двор. За празрыстай фіранкай свайго вакна стаіць голая суседка і весела пасьміхаецца мне.
Алесь Анціпенка
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org