Суд перавёў пад хатні арышт лаўца пакемонаў у храме

Сьвярдлоўскі абласны суд вырашыў адпусьціць са сьледчага ізалятару пад хатні арышт відэаблогера Руслана Сакалоўскага, які лавіў пакемонаў у храме ў Екацярынбургу.

Прадстаўнікі абароны блогера прасілі адпусьціць Сакалоўскага пад заклад, які ўзялася ўнесьці грамадзкая арганизацыя «Адкрытая Расія» Міхаіла Хадаркоўскага.

Сьледзтва выступіла супраць зьмякчэньня меры стрыманьня. 3 верасьня Кіраўскі раённы суд Екацярынбургу пастанавіў адправіць відэаблогера ў сьледчы ізалятар на два месяцы.

Сакалоўскага падазраюць па двух артыкулах: распальваньне нянавісьці альбо варожасьці і абразу пачуцьцяў вернікаў, зьдзейсьненую ў храме.