Як паведамляе прэс-служба ўраду Ўкраіны, пра гэта Собатка сказаў падчас сустрэчы з украінскім калегам Уладзімірам Гройсманам 6 верасьня ў рамках Эканамічнага форуму ў горадзе Крыніца-Здруй (Польшча).
У чэскім горадзе Острава 1 верасьня адбылося адкрыцьцё так званага «прадстаўніцкага цэнтру ДНР», які прадстаўнікі групоўкі «ДНР» называюць першай сваёй «дыпляматычнай установай» ў Эўропе.
Міністэрства замежных справаў Украіны выказала пратэст і ўручыла адпаведную ноту пасольству Чэхіі ва Ўкраіне.
У сваю чаргу МЗС Чэхіі запэўніў, што ніякіх паўнамоцтваў «прадстаўніцкі цэнтар ДНР» ня мае і зарэгістраваны як грамадзкае аб’яднаньне. У дыпляматычным ведамстве Чэхіі вырашылі праз суд дамагацца ліквідацыі гэтай арганізацыі.
Ва Украіне ўзброеныя сэпаратысцкія групоўкі «ДНР» і «ЛНР», якія захапілі частку Данецкай і Луганскай абласьцей, прызнаныя тэрарыстычнымі.