Пра гэта Пуцін заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі па выніках саміту «дваццаткі». Пра гэта са спасылкай на ТАСС інфармуе «Ўкраінская праўда».
«Што тычыцца нармандзкага фармату, добра гэта ці дрэнна, але іншага варыянту хаця б распачаць спробы ўрэгуляваньня няма», — сказаў, паводле ТАСС, Пуцін.
Паводле яго слоў, «таму, вядома, Расея гэты фармат будзе падтрымліваць».
«Куды дзявацца, напэўна, давядзецца мець зносіны з (прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам)», — цытуе Пуціна «Украінская праўда».
Раней першы віцэ-сьпікер Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўнік у гуманітарнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы Ірына Герашчанка паведаміла, што на апошняй сустрэчы трохбаковай кантактнай групы ў Менску прадстаўнікі Расеі зладзілі «атаку» на «нармандзкі фармат», крытыкуючы і дыскрэдытуючы яго.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін ня бачыць іншага фармату для перамоваў па мірным урэгуляваньні на Данбасе акрамя нармандзкага.