Фэдэральны сэнат Бразыліі абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнтке Дзілме Русэф, паведамляе брытанскае выданьне Guardian. Пасаду кіраўніка дзяржавы да канца 2018 года зойме віцэ-прэзыдэнт Мішэль Тэмер.
61 сэнатар з 81 у адкрытым галасаваньні выказаўся за адстаўку Русэф.
Русэф займала пасаду прэзыдэнта Бразыліі з 2011 па 2016 год. Яна была часова адхіленая ад пасады 12 траўня сёлета. Яе абвінавачваюць у карупцыі і скажэньні дадзеных аб стане фэдэральнага бюджэту дзеля паляпшэньня сваіх шанцаў на перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах у 2014 годзе. Сама былая кіраўніца дзяржавы адмаўляе абвінавачваньні, называючы іх «змовай з мэтай дзяржаўнага перавароту».