Сапраўдныя артысты ня граюць абы каму: Саўка ды Грышка пра Сыгала ў гасьцях у Лукашэнкі

Your browser doesn’t support HTML5

Саўка ды Грышка пра Сыгала ў гасьцях у Лукашэнкі

Музычныя героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць гасьцяваньне ў Лукашэнкі героя галівудзкіх баевікоў Стывэна Сыгала.

Саўка:

Сьцівен Сігал -

у Беларусь ён прыбыл.

Харошы, кстаці, выбар, — прэкрасная страна!

Сьцівен Сігал...

Страляў ён, бегаў, прыгаў.

А шчас сюда на выгул прыехаў, старына.

Грышка:

Сігал Сьцівен -

Ужо ня той, што быў ён.

Здараецца, артысты ўсё робяць абы-як.

«Маньяк Мінска», і мінская прапіска...

Даруй, я памыліўся: маяк, а не маньяк.

Саўка:

Грышка, хопіць!

Нармальны Сьцівен хлопец!

Уверанна малоціць у стылі «айкідо».

Чоткі парэнь! Іграе на гітары.

Яму гітары чары Падвласны «от» і «до».

Грышка:

Сапраўдныя артысты

Ня граюць тэрарыстам.

На паўвысьпе крымскай

Дальбог, амаль Уетнам!

Цяпер у Інтэрнэце,

Як зайчык, моркву есьць ён...

На радасьць Лукашэнцы

І на брыдоту нам.