Ад 31 жніўня «Рассельгаснагляд» прыпыніў пастаўкі прадукцыі ў Расею зь яшчэ двух беларускіх прадпрыемстваў — «Лепельскага малочна-кансэрвавага камбінату» і «Бярозаўскага сыраробнага камбінату».
«Рассельгаснагляд» паведамляе пра парушэньні на беларускіх прадпрыемствах, зьвязаныя зь перамяшчэньнем тавараў на расейскую тэрыторыю. А таксама пра невыкананьне вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў.
Яшчэ два прадпрыемствы — «Пастаўскі малочны завод» і «Савушкін прадукт» — атрымалі папярэджаньні.
Рассельгаснагляд з 18 жніўня ўжо забараніў пастаўкі ў Расею прадукцыі чатырох беларускіх прадпрыемстваў — «Белсыр», «Біякам», «Малочны гасцінец» і «Полацкі малочны камбінат».
Ад 13 жніўня забароненыя пастаўкі з малочных прадпрыемстваў «Беллакт», «Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат» і «Калінкавіцкі малочны камбінат».