«Мы ўсе пастаўленыя на ўлік» – Зьміцер Вайцюшкевіч выступае з канцэртам у менскай школе
Your browser doesn’t support HTML5
30 жніўня ў менскай школе № 48 адбыўся выступ Зьмітра Вайцюшкевіча, прысьвечаны памяці Алеся Чаркашына, які год таму загінуў на Данбасе.
Падчас канцэрту праводзіўся збор сродкаў на помнік на магіле Чаркашына ў Берасьці. Канцэрт адбыўся ў межах агітацыйнай кампаніі кандыдаткі ў дэпутаты ад Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Марыны Хоміч.
Падчас выступу Зьміцер Вайцюшкевіч сказаў, што знаходзіцца ў неафіцыйным «чорным сьпісе» ўладаў і ня мае магчымасьці ладзіць канцэрты:
«Усіх і так ужо зафіксавалі. «Чорны сьпіс» – ён ня толькі музычны, але і літаратурны, і палітычны. У кожным мястэчку ўсе кандыдаты пастаўленыя на ўлік. І гэта такая справа, якую нейкім чынам трэба вырашаць».