Рашэньне Міжнароднага паралімпійскага камітэту (МПК) і Спартовага арбітражнага суду (CAS) пра нядопуск Паралімпійскага камітэту Расеі (ПКР) да паралімпійскіх спаборніцтваў распаўсюджваецца і на зімовыя Гульні ў Паўднёвай Карэі, якія пройдуць у 2018 годзе. Аб гэтым паведамляецца ў лісьце ПКР да «Цэнтру спартовай падрыхтоўкі зборных каманд Расеі», апублікаваным на сайце камітэту.
«Улічваючы, што рашэньне МПК, прадубляванае КАС, пра нядопуск расейскіх спартоўцаў-інвалідаў на Паралімпійскія гульні 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра, распаўсюджваецца на Паралімпійскія зімовыя гульні 2018 году ў Пхёнчхане (Паўднёвая Карэя), лічым вельмі важным па магчымасьці хутчэй адрэагаваць на абвінавачваньні на адрас ЦСП (цэнтар спартовай падрыхтоўкі) зборных каманд Расеі, што ўнясе яснасьць у прычыну прыпыненьня сяброўства ПКР у МПК і тым самым адкрые магчымасьць удзелу для нашых спартоўцаў у маючых адбыцца Паралімпійскіх гульнях», — гаворыцца ў паведамленьні Паралімпійскага камітэту Расеі.
7 жніўня МПК прыпыніў сяброўства ПКР, што стала прычынай нядопуску расейскіх спартоўцаў да паралімпійскіх спаборніцтваў у Рыё-дэ-Жанейра. 23 жніўня CAS пакінула ў сіле рашэньне міжнароднага камітэту.Такое рашэньне прынята па выніках расьсьледаваньня фактаў з дакладу незалежнай камісіі Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пад кіраўніцтвам Рычарда Макларэна.