«Белыя крылы» для заўзятараў

Фота з сайту http://by.tribuna.com/

Беларуская фэдэрацыя футболу прадставіла ўзоры прадукцыі для заўзятараў зборнай Беларусі.

Новыя цішоткі і шалікі пачнуць прадаваць 3 верасьня на адкрытай трэніроўцы зборнай, паведамляе tribuna.com.

Намесьнік дырэктара дэпартамэнту АБФФ па камунікацыях Дзьмітры Герчыкаў паабяцаў, што памылку, дапушчаную ў праектным варыянце («сборная» замест «зборная»), да спажыўцоў не дапусьцяць.

Новы брэнд — «Белыя крылы» — быў прэзэнтаваны 9 жніўня.