Ураган Раўлі, які пранёсься ўчора па Фінляндыі, пакінуў пасьля сябе ня толькі разбурэньні.
Дзякуючы моцнаму ветру магутнасьць ветраных электрастанцый ўстанавіла новы рэкорд, паведамляе фінская тэлерадыёкампанія Yle.
Учора ўпершыню агульная магутнасьць усіх фінскіх ветраных электрастанцый пераадолела мяжу 1000 мэгаватаў. Пік — 1200 мегаватаў — прыпаў на пачатак ўчорашняга вечара.
У суботу ветраныя электрастанцыі выпрацавалі больш энэргіі, чым адзін рэактар атамнай электрастанцыі ў Олкілуота. Звычайна іх сумарная вытворчасьць энэргіі складае некалькі сотняў мэгават-гадзін.