Праваабаронцы паведамілі пра ахвяраў авіяўдараў турэцкай арміі ў Сырыі

Улады Турэччыны пакуль ніяк не пракамэнтавалі гэтае паведамленьне.

Пад абстрэл трапілі дзьве вёскі, разьмешчаныя на падкантрольнай сырыйскім курдам тэрыторыі недалёка ад гораду Джэраблус. Сярод загінулых — мірныя жыхары і байцы курдзкіх узброеных фармаваньняў.

Турэччына пачала апэрацыю на поўначы Сырыі 24 жніўня. Яе мэтай улады назвалі барацьбу з ісламістамі і сырыйскімі курдамі, якіх Анкара зьвязвае з курдзкімі сэпаратыстамі ў Турэччыне. Сырыйскі МЗС асудзіў дзеяньні турэцкай арміі, назваўшы іх «умяшаньнем».