Як перадае BBC, сябры Рады пагадзіліся прыняць надзвычайныя захады ў адказ на дзеяньні Пхэньяна. Дастаткова рэзкую заяву падтрымаў і Кітай, які лічыцца асноўным хаўрусьнікам КНДР.
На гэтым тыдні Паўночная Карэя правяла запуск балістычнай ракеты з падводнай лодкі ў Японскім моры. Паводле дадзеных паўднёвакарэйскіх і амэрыканскіх вайскоўцаў, ракета пераадолела адлегласьць 480-500 км і ўпала ў мора.
У 2006 годзе Паўночная Карэя ўпершыню выпрабавала ядзерную зброю. З тых часоў Рада Бясьпекі ААН пяць разоў уводзіла супраць яе розныя санкцыі. У сакавіку гэтага году ААН абмежавала міжнародны імпарт мінэральнай сыравіны з КНДР і правядзеньне зь ёй банкаўскіх апэрацыяў.
Насуперак рэзалюцыям ААН, Паўночная Карэя з пачатку 2016 году ажыцьцявіла некалькі запускаў і адно выпрабаваньне тэрмаядзернай зброі.