Аляксандар Лукашэнка павіншаваў прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку з Днём незалежнасьці Ўкраіны.
«Шматгадовае плённае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Ўкраіны нязьменна характарызуюць павагу, падтрымку і ўзаемнае імкненьне да ўмацаваньня добрых, сяброўскіх стасункаў», — цытуе віншаваньне Інтэрфакс.
Лукашэнка выказаў упэўненасьць, што высокі ўзровень беларуска-ўкраінскага ўзаемадзеяньня, канструктыўны і адкрыты дыялёг будуць разьвівацца на карысьць беларускага і ўкраінскага народаў.
Ён пажадаў Парашэнку моцнага здароўя, шчасьця і посьпехаў у яго адказнай дзейнасьці, а народу брацкай Украіны — міру і квітненьня.
24 жніўня ва Ўкраіне адзначаюць 25-ю гадавіну незалежнасьці краіны.