У Армэніі расейскі вайсковец атрымаў пажыцьцёвы тэрмін за масавае забойства

Валеры Пермякоў

Суд у Армэніі прызнаў расейскага салдата Валерыя Пермякова вінаватым у забойстве сям’і зь сямі чалавек у армянскім Гюмры і прысудзіў яму пажыцьцёвае зьняволеньне.

У жніўні 2015 году гарнізонны суд расейскай вайсковай базы ў Гюмры асудзіў Пермякова на 10 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы яго вінаватым па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — за дэзэртырства, крадзеж зброі і яе незаконнае нашэньне. У Армэніі Пермякова судзілі паводле артыкулу аб масавым забойстве.

Сямёра членаў сямʼі Авэтысян, у тым ліку двое малалетніх дзяцей, былі забітыя Пермяковым 12 студзеня 2015 году.