Суд Першамайскага раёну Менску пакараў штрафам у 40 базавых велічыняў (840 рублёў) актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Леаніда Кулакова.
Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
27 ліпеня на плошчы Незалежнасьці ў Менску Кулакоў браў удзел у акцыі да гадавіны прыняцьця дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Таксама суд аштрафаваў іншых удзельнікаў акцыі.