Беларускі трэнэр пасьля Рыё: «Беларусь — самая цудоўная краіна. Вось дзе павінна праходзіць Алімпіяда»

Цырымонія закрыцьця Алімпійскіх гульняў 2016 у Рыё-дэ-Жанэйра

Галоўны трэнэр па жаночай барацьбе ў зборнай Беларусі Алег Райхлін распавёў пра антураж і арганізацыю Алімпіяды ў Рыё-дэ-Жанэйра.

Як толькі Райхлін прыехаў у Бразылію, ён патэлефанаваў жонцы.

«Ядзьвіга, Беларусь — самая цудоўная краіна. Сама выдатная! — перадае словы трэнэра Tribuna.com са спасылкай на тэлеканал „Беларусь-1“. — Кажу, вось дзе павінна праходзіць Алімпіяда. Тут усё будзе дакладна».

На ўмовы для спартоўцаў і журналістаў скарадзіліся прадстаўнікі многіх краінаў. Некаторыя зборныя адмовіліся жыць у Алімпійскай вёсцы, на аўтобусы з журналістамі нападалі.