Параплянэрыст зь Беларусі разьбіўся ў гарах у Чагемскім раёне Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе Галоўнае ўпраўленьне МНС Расеі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.
Цела загінулага, якое было на верталёце эвакуяванае зь месца падзеньня, перададзенае супрацоўнікам праваахоўных органаў Чагемскага раёну.
26-гадовы беларус зьнік 20 жніўня ў раёне парадрому каля пасёлка Булунгу. Яго цела без прыкмет жыцьця візуальна выявілі на скальнай паліцы ў каньёне, паведаміў выратавальнік. З-за наступу цемры пошукі ў суботу былі прыпыненыя і адноўленыя раніцай у нядзелю.
На месцы здарэньня працавалі 12 ратавальнікаў і тры адзінкі тэхнікі.