Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка і Марына Літвінчук у фінальным заплыве на 500 м заваявалі бронзавы мэдаль.
Першае месца занялі дзяўчаты з Вугоршчыны — 1.14,193. На другім месцы жаночы квартэт Нямеччыны — 1.15,094. Беларускі сёньня паказалі вынік — 1.16,61.
Напярэдадні беларуская чацьвёрка праплыла ў сваім паўфінальным заезьдзе з часам 1.30,320.
На папярэдняй Алімпіядзе ў Лёндане ў 2012 годзе п'едэстал жаночай байдаркі-чацьвёркі на 500 мэтраў выглядаў аналягічна: першымі былі вугоркі, другімі немкі, трэцімі беларускі.
Гэта восьмы мэдаль беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Цяпер у Беларусі 1 залаты, 4 срэбраныя і 3 бронзавыя мэдалі.