Кідальнік молату Іван Ціхан заваяваў срэба Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра з вынікам 77,79 мэтра. Золата ў Дзілшода Назарава з Таджыкістана, бронзу заваяваў паляк Войцэх Навіцкі.
40-гадовы Іван Ціхан нарадзіўся ў Слоніме. Ён шматразовы чэмпіён сьвету, брознавы прызэр Алімпійскіх гульняў у Пэкіне. На Алімпійскіх гульнях у Атэнах у 2004 году заняў другое месца, але ў 2012 годзе быў пазбаўлены яго праз допінг, выяўлены пры пераправерцы пробаў 2004 году.