Сусьветная гандлёвая арганізацыя (СГА) у пятніцу не падтрымала ўведзеную Расеяй забарону на ўвоз сьвініны з Эўрапейскага зьвязу. У СГА заявілі, што расейскае эмбарга парушае правілы арганізацыі і носіць дыскрымінацыйны характар.
Расея ўвяла забарону на экспарт сьвініны з Эўразьвязу ў пачатку 2014 году з-за ўспышкі афрыканскай чумы сьвіньняў у некаторых краінах ЭЗ. Тады расейскі бок заяўляў, што абмежаваньні былі ўведзеныя ў адпаведнасьці з санітарнымі мерамі бясьпекі, дапушчальнымі СГА. У красавіку 2014 году Эўразьвяз падаў пазоў у СГА з-за ўвядзеньня Расеяй забароны на пастаўкі сьвініны.
У 2013 годзе абʼём экспарту сьвіной прадукцыі з Эўразьвязу ў Расію складаў амаль паўтара мільярда еўра. Гэта каля чвэрці ад агульнага экспарту сьвініны ў Эўропе.