1991. Жнівеньскі путч
Члены ГКЧП на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве, на якой журналісты зь цікавасьцю сачылі за дрыготкімі рукамі выканальніка абавязкаў прэзыдэнта СССР Генадзя Янаева (у цэнтры). 19 жніўня 1991 году.
Супраць ГКЧП выступіў прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын, які выдаў указ аб тым, што ўсе выканаўчыя органы ўлады павінны падпарадкоўвацца яму. На здымку Ельцын 19 жніўня 1991 году каля будынку Вярхоўнага Савету РСФСР (Белага Дому) на танку заклікае да ўсеагульнай акцыі пратэсту супраць путчу.
Жыхары Ленінграду выйшлі на вуліцы, пратэстуючы супраць ГКЧП. 19 жніўня 1991 году.
Танкі на Калінінскім праспэкце ў цэнтры Масквы. 19 жніўня 1991 году.
Людзі будуюць барыкады ля Белага Дому 20 жніўня 1991 году.
Танк на Барадзінскім мосьце. 20 жніўня 1991 году.
Маладыя людзі на барыкадах, збудаваных ля Белага Дому ў цэнтры Масквы. 20 жніўня 1991 году.
Барыс Ельцын вітае натоўп пратэстоўцаў з балькона Белага Дому ў Маскве. Супрацьстаяньне скончылася праз тры дні перамогай Ельцына. Члены ГКЧП былі арыштаваныя.
Абаронцы Белага Дому. 21 жніўня 1991 году.
Барыс Ельцын і каля ста тысяч яго прыхільнікаў сьвяткуюць правал путчу. 22 жніўня 1991 году.
Віялянчэліст Мсьціслаў Растраповіч з масквічамі сьвяткуе на Лубянскай плошчы правал путчу. 22 жніўня 1991 году.
Турма, у якой утрымліваліся арыштаваныя члены ГКЧП.
23 лютага 1994 года падсудныя па справе ГКЧП былі амніставаныя Дзяржаўнай Думай.