Кадры з скрываўленым хлопчыкам з Алепа ўзрушылі свет

Сырыйскія антыўрадавыя актывісты апублікавалі шакуючыя кадры з маленькім хлопчыкам, які быў выратаваны са зьнішчанага падчас авіяўдару будынка ў абложаным горадзе Алепа.

Відэа і фатаграфіі скрываўленага хлопчыка, які сядзіць у глыбокім шоку ў машыне хуткай дапамогі, абляцелі сацыяльныя сеткі, выклікаўшы хвалю жаху і абурэння.

Паводле інфармацыі лекараў, хлопчыка завуць Умран Дакніш, яму пяць гадоў. У сераду ўвечары яму аказалі мэдычную дапамогу — у дзіцяці былі моцныя траўмы галавы.

Што адбылося зь яго сям’ёю дагэтуль да канца не зразумела.

Your browser doesn’t support HTML5

Кадры з скрываўленым хлопчыкам з Алепа ўзрушылі сьвет