Галоўны трэнэр зборнай Беларусі па барацьбе Ігар Пятрэнка пракамэнтаваў для карэспандэнта pressball.by паражэньне Джавіда Газматава ад ўкраінца Жана Беленюка ў паўфінале Алімпіяды ў Рыё.
Ігара Пятрэнку цытуе сайт pressball.by:
«Атрымалася, што паўфінальны двубой з Беленюком судзіў баўгарын. Гэта мы ўжо потым даведаліся. Нельга чамусьці паставіць ні кітайца, ні аўстрыйца, ні эгіпцяніна... Як баўгарын мог апынуцца на дыване? І схватку ў нас адназначна забралі. Хлопца два разы на сваёй актыўнасьці ставілі ўніз. Гэта судзейскае бязьмежжа. А Гамзатаў павінен быў змагацца ў фінале».
Няўдачнік паўфінальнага матчу з удзелам Гамзатава выходзіў на схватку зь пераможцы суцяшальных двубояў баўгарынам Нікалаем Байракавам.
У выніку Джавід Гамзатаў перамог у матчы з баўгарынам і заваяваў бронзавы мэдаль.