Кітай запусьціў першы ў сьвеце экспэрымэнтальны спадарожнік квантавай сувязі, які дапаможа выбудаваць сыстэму шыфраванай сувязі, якая не паддаецца ўзлому.
Місія «Квантавыя экспэрымэнты ў касьмічным маштабе» (QUESS) разьлічана на два гады. Пра гэта інфармуе ВВС.
Пуск быў ажыцьцёўлены ў 01:40 у аўторак па мясцовым часе пры дапамозе ракеты-носьбіта Чанчжэн-2D з касмадрому Цзюцюань ў пустыні Гобі.
Дадзеныя, якія перадаюцца са спадарожніка, будуць утрымлівацца ў сэрыях фатонаў, якія немагчыма перахапіць або скапіяваць. Любая спроба перахопу прывядзе да іх самаразбурэньня.
Спадарожнік квантавай сувязі атрымаў імя старажытнакітайскага філёзафа Мо-цзы.