Чалец зборнай Беларусі па грэцка-рымскім дужаньні Джавід Гамзатаў здабыў бронзавы мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Раней сёньня ён прайграў паўфінальны двубой украінцу Жану Беленюку зь лікам 0:6. Але матч за трэцяе месца супраць пераможцы суцяшальных двубояў баўгарына Нікалая Байракава Гамзатаў выйграў і прынёс Беларусі другі бронзавы і пяты агульны мэдаль.