Віцяблянін Уладзіслаў Ганчароў заваяваў золата ў скачках на батуце на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Гэта першы залаты мэдаль Беларусі на Алімпійскіх гульнях-2016.
Срэбра і бронза засталіся за кітайцамі Дун Дунам і Лэй Гао.
Уладзіслаў Ганчароў стаў першым беларускім алімпійскім чэмпіёнам у скачках на батуце. За залаты мэдаль ён атрымае 150 тысяч даляраў.
Гэта чацьверты мэдаль зборнай Беларусі на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. У мэдальным заліку беларуская зборная займае 24-е месца (1 залаты, 2 срэбраныя, 1 бронзавы). Напярэдадні срэбраны мэдаль заваявала цяжкаатлетка Дар'я Навумава. У суботу Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу. Ляўрэатамі таксама сталі батутысты Уладзіслаў Ганчароў («золата») і штангіст Вадзім Стральцоў (да 94 кг) («срэбра»).
Алімпійскі чэмпіён Уладзіслаў Ганчароў. ФОТАГАЛЕРЭЯ