Размовы бываюць розныя. Адны любяць гаварыць, іншыя — маўчаць. Адны любяць апавядаць, іншыя — слухаць. Калі абодва гавораць, то ці чуюць яны штосьці? Пачуеш такую размову, і дзіву даесься, як супрацьлеглыя думкі нясуцца адна адной насустрач, бы тыя сьветлякі, што на імгненьне бліскануць ды адразу і згаснуць, пакідаючы цемру.
Мы з жонкаю маўчуны. Можа, за ўвесь дзень перакінемся двума-трыма словамі, і ўсё. Але мы адчуваем адно аднаго. Паглядзім адно на аднаго, і ўсё зразумела. Калі адзін куды па справах пайшоў, другому адразу становіцца няўтульна. Бо няма з кім моўчкі паразмаўляць.
Марат Баскін
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svаbodа@rferl.org