20-гадовая цяжкаатлетка Дар'я Навумава ў катэгорыі да 75 кг заваявала срэбраны мэдаль на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра. Гэта першая ўзнагарода Беларусі на сёлетніх Алімпійскіх гульнях.
Беларуска ўзняла 258 кіляграмаў (116+142). Пераможцай стала Ёнг Сім Рым з Паўночнай Карэі (121+153 кг). Трэцяе месца ў гішпанкі Лідзіі Валянцін Перэз (116+141 кг).
Дар'я Навумава нарадзілася ў 1995 годзе ў вёсцы Патока Магілёўскай вобласьці.