Адзін чалавек загінуў і больш за 20 параненыя ад выбухаў у Тайляндзе

На месцы выбуху ў Тайляндзе ў правінцыі Пхукет ў ноч на 11 жніўня

Сярод пацярпелых ёсьць замежныя турысты.

Адзін чалавек загінуў і прынамсі 22 параненыя ў выніку двух выбухаў у курортным горадзе Хуахін ў Тайляндзе. Чацьвёра пацярпелых — у крытычным стане.

У ліку параненых — некалькі замежных турыстаў.

Паводле папярэдніх дадзеных, выбухнулі дзьве бомбы.

У ноч на чацьвер спрацавала выбуховае прыстасаваньне ў тайскай правінцыі Пхукет. Адзін чалавек загінуў, шасьцёра былі параненыя.

Менш за тыдзень таму выбарнікі Тайлянду — паводле афіцыйных дадзеных — падтрымалі новую канстытуцыю, прынятую ваеннымі ўладамі краіны.