Міністэрства энэргетыкі Беларусі паведаміла Расеі пра рашэньне замяніць корпус рэактара Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы.
Міністэрства энэргетыкі Беларусі паведаміла Расеі пра рашэньне замяніць корпус рэактара Беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы Мінэнэрга, распаўсюджаным у чацьвер у Менску, паведамляе Інтэрфакс.
Раней у чацьвер міністар энэргетыкі Беларусі Ўладзімер Патупчык заявіў журналістам, што Менск прыняў рашэньне замяніць корпус рэактара Беларускай АЭС.
Інцыдэнт на Беларускай АЭС здарыўся 10 ліпеня. Падчас тэставага ўсталяваньня корпусу рэактара 330-тонны агрэгат упаў з вышыні ад двух да чатырох мэтраў.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што краіна гатовая адмовіцца ад корпуса рэактара, калі ён мае хоць нейкае пашкоджаньне. Беларуская АЭС ўзводзіцца па расейскім праекце ВБЭР-1200.