Рада бясьпекі ААН зьбярэцца ў Нью-Ёрку ў чацьвер на закрытае пасяджэньне для абмеркаваньня росту напружанасьці паміж Украінай і Расеяй. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дыпляматычныя крыніцы.
Пасяджэньне будзе склікана на просьбу Ўкраіны, інфармуе Reuters.
Адносіны паміж Расеяй і Ўкраінай рэзка абвастрыліся пасьля паведамленьняў ФСБ пра спробу «дывэрсіі» украінскай выведкі ў Крыме.
Расея анэксавала Крым ва Ўкраіны ў сакавіку 2014 году.